У Мінску адменены канцэрт Эліса Купера.
Канцэрт сусветнай зоркі Эліса Купера, запланаваны на 30-га чэрвеня ў мінскім Палацы спорта, адменены. Прычынай адмены канцэрту сталі змены ў творчых планах музыкі, аб якіх яго арганізатары (канцэртнае агенства "TCI") даведаліся вечарам мінулай пятніцы.
"TCI": “Ён на самай справе не змог прыехаць у Беларусь у сувязі са зменай у творчых планах. Мы самі пра гэта даведаліся ў пятніцу вечарам. Мы былі гатовы да канцэрта на 100 адсоткаў”.
Зараз ідуць перамовы пра перанос канцэрту на лістапад. Аднак тым, хто не патрапіць на канцэрт у лістападзе, арганізатары прапануюць абмяняць квіткі на грошы ўжо заўтра ў касах Палацу спорту ці ў офісе агенцтва.
"TCI": “Канцэрт перанеслі на 12-га альбо 14-га лістапада. Тэрміны зараз узгадняюцца. То бок квіткі, якія зараз ёсць у людзей, сапраўдныя. З гэтымі квіткамі яны могуць прыйсці ў лістападзе на канцэрт. А тыя, у каго не атрымоўваецца пабываць на канцэрце ў лістападзе, заўтра ў касах Палацу спорта з пяці гадзін вечара будзе ажыццяўляцца зварот квіткоў. І на офісе”.
Цікава, што на пытанне Еўрарадыё, як доўга будуць прымацца нявыкарыстаныя квіткі ад гледачоў, арганізатары не паведамляюць. Таксама, як і не называюць колькасць прададзеных білетаў на шоў Эліса Купера: маўляў, сакрэт.
"TCI": “Квіткі каштавалі ад 60-ці да 300 тысяч. А колькі квіткоў было прададзена, мы, на жаль, вам паведаміць не можам”.
http://news.tut.by/141354.html