Karniej Dziki » 26.12.2007, 14:22
Зруйнаваць наХ!!!! І ніякага шкадавання...
Ой, не, гэта ж наша гісторыя, вандалы "протівные", ён нікому не замінае...
У той час калі ўсе цывілізаваныя краіны пазбаўляюцца камуністычных сімвалаў, мы іх шануем і абараняем... апраўдваем кастрычніцкую рэвалюцыю....
А вось недаўна па БТ паказвалі фільм пра слаўную гісторыю КДБ... Божачка міленькі, якія ж гэта былі гераічныя часы... Колькі шпіёнаў павязалі... І што самае цікавае... паказалі лютых злачынцаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі якія ваявалі за Гітлера... і такую карціну - Гітлер, а над ім герб пагоня... Ай малайцы!!! Які акцэнт!!! Цяпер, паважаныя сябры апазіцыянеры - мы афіцыйна ворагі народа, фашысты)))
Ці бачыце, пытанне не аб помніку, пытанне аб ідэалогіі... Тут дэдушка Ленін не пры чым... Самае жахлівае што беларусы абыякавы да сімвалаў і да гісторыі... Паглядзіце на будынак Адміністрацыі і вы убачыце САВЕЦКІ сцяг і САВЕЦКІ герб! Аб чым тут гаварыць... Калі б мы жылі у сапраўды свабоднай краіне, то дзядуля насамрэч нікому б не замінаў, і быў бы ён тады сімвалам гісторыі...
Я не разумею... чаму помнікаў Леніну больш, чым помнікаў сапраўдным беларускім героям, пісменнікам... Мля, у які горад не прыедзь, паўсюль ён - правобраз Лукашэнкі!!!
А той ня наш, то бок нярускі
Ён год нідзе не працаваў,
Бо мех гарэлкі ды закускі
Сам Буш з Амэрыкі даслаў!