Тэст на беларускасць

Список разделов Общие разделы Потрепаться

Описание: Обсуждаем то, обсуждаем сё ;)

Сообщение #1 Nieśviadomy Biełarus » 26.07.2007, 12:31

Можна вельмі шчыра адзначаць Дзень Незалежнасці, раскрываць рот пад музыку гімна, робячы выгляд, што ведаеш словы, але пры гэтым нічога не ведаць пра краіну, у якой жывеш. “Еўрапейскае радыё для Беларусі” прапануе кожнаму праверыць сябе на веданне ўласнай краіны. Пасля нашага тэсту можна пасміхнуцца і сказаць: “Я здаў тэст на беларускасць!” Някепская нагода для гонару! А потым можна скінуць спасылку на тэст сваім сябрам — хай таксама паспрабуюць…

Гэта толькі на першы погляд тэст на беларускасць падасца вам мілай і легкаважнай забаўкай. Мы паспрабавалі зрабіць з яго штосьці пацешнае. Але ўсё ж гэта не жарт. Скажам, вам давядзецца прыгадаць усіх прэм’ер-міністраў краіны, ведаць, якую цану Беларусь плаціць за газ, умець адрозніваць творы Купалы ад Коласа і нават разбірацца ў трэнерах футбольнай зборнай (задачка па сілах хіба што футбалістам нацыянальнай зборнай).

Праваліць тэст на беларускасць не страшна, хаця і крыху сорамна. А самае галоўнае, падручнікі па ідэалогіі тут вам ніяк не дапамогуць, дый зазубрыць такія веды немагчыма. І гэта цудоўна!

Гэта толькі першы ўзровень тэсту на беларускасць. Другі ўзровень мы складзем з вашай дапамогай. У яго ўводуць толькі вашыя пытанні. Спадзяемся, ён будзе больш складаным і нашмат больш цікавым…

http://www.belradio.fm/by/162/listentous/5864/
Nas mała, nie čakajcie litaści! (c)
Nieśviadomy Biełarus M
Автор темы
5000+ сообщений
Аватара
Откуда: Słucak
Зарегистрирован: 16.04.2006

Сообщение #2 Изабелла » 26.07.2007, 13:15

Провалила я тест. Хотя на вопросы об искусстве и литературе ответила правильно. А современную политику или кто кому соперник на выборах, как и современную культуру не знаю...Песняров знаю, Верасы...а Агубаш? Кто такое Агубаш?
C годами все труднее бороться с гАдами но все легче их игнорировать.
Изабелла F
5000+ сообщений
Зарегистрирован: 04.06.2005

Сообщение #3 korableff » 26.07.2007, 14:01

Здау, але ж набрау толькi 56 з 69.
Пішу тут толькі на роднай мове !
Далучайцеся !
korableff
1000+ сообщений
Возраст: 44
Откуда: Мая радзіма Беларусь !
Зарегистрирован: 13.03.2007

Сообщение #4 Nieśviadomy Biełarus » 26.07.2007, 14:30

Вы здалі тэст на 61 балаў з 69.
Вы паспяхова прайшлі тэст на беларускасць. Такія людзі патрэбныя наша краіне! Бачце, і Купалу ад Коласа адрознілі! А вось навошта вам так трэба разбірацца ў палітыцы? Цяпер можаце адправіць спасылку на тэст свайму сябру. Хай паспрабуе вас “дагнаць”. А вы пакуль што падумайце над сваімі пытаннямі для другога ўзроўню тэсту.

Асабліва спадабалася пытаньне №48: "Стаяў разняшчасны таварыш Сапега на дліннам і скользкам пуці"
Правільны адказ: Сапега

Ніколі ня думаў, што тут Шалкевіч можа дапамагчы))) (Можа хто ня ведае, хто гэта такі http://gazetaby.com/index.php?sn_nid=7761&sn_cat=35. Учора нават па БТ трохі гэты аўкцыён паказвалі...)

добавлено спустя 9 минут:
Тэст на беларускасць - 2 (у малюнках)

Першы “Тэст на беларускасць” прайшло ўжо больш за дзве тысячы чалавек. Заданні прымусілі многіх задумацца, што ж гэта такое — быць беларусам, і ці дастаткова для гэтага проста нарадзіцца ў Беларусі?

Нездарма палітолаг Уладзімір Мацкевіч, прайшоўшы тэст, зазначыў: “Там ёсць у парадах такая фраза “Цяпер варта праверыць, ці змогуць гэта зрабіць вашыя сябры. Кіньце ім гэтую спасылку: хай ведаюць, як гэта няпроста — ведаць сваю краіну”. Думаю, гэта
вельмі важна — зразумець, што беларускасць не даецца аўтаматычна”.

Найбольш складана для большасці ўдзельнікаў было адрозніць Купалу ад Коласа (гэта выдаткі савецкай сістэмы школьнага навучання, якая падавала гэтых зусім адрозных творцаў ледзь не братамі-блізнятамі). Не менш цяжкасцяў выклікалі спартовыя і эканамічныя пытанні.

Ня варта збядняць і абмяжоўваць сябе. Лепш прайсці яшчэ адну частку “Тэсту на беларускасць” і пераканацца, як шмат новага можна яшчэ даведацца пра Беларусь.

Гэтым разам кожны зможа праверыць сябе на візуальнае бачанне Беларусі — мы прапануем “Тэст на беларускасць”, у малюнках. Каб пазбегнуць лішніх спрэчак наконт правільнасці адказу, гэтым разам вам не трэба будзе дапісваць адказы самастойна — толькі выбраць з прапанаваных варыянтаў.

Поспехаў вам у “Тэсце на беларускасць” у малюнках!

http://www.belradio.fm/by/174/listentous/6307/
Nas mała, nie čakajcie litaści! (c)
Nieśviadomy Biełarus M
Автор темы
5000+ сообщений
Аватара
Откуда: Słucak
Зарегистрирован: 16.04.2006

Сообщение #5 korableff » 26.07.2007, 14:57

35 з 42
Последний раз редактировалось korableff 26.07.2007, 18:31, всего редактировалось 1 раз.
Пішу тут толькі на роднай мове !
Далучайцеся !
korableff
1000+ сообщений
Возраст: 44
Откуда: Мая радзіма Беларусь !
Зарегистрирован: 13.03.2007

Сообщение #6 Nieśviadomy Biełarus » 26.07.2007, 15:14

Вы здалі тэст на 36 балаў з 42.
Вы паспяхова прайшлі тэст на беларускасць. Такія людзі патрэбныя наша краіне! А вось навошта вам так трэба разбірацца ў палітыцы? Цяпер можаце адправіць спасылку на тэст свайму сябру. Хай паспрабуе вас “дагнаць”. А вы пакуль што падумайце над сваімі пытаннямі для другога ўзроўню тэсту.
Nas mała, nie čakajcie litaści! (c)
Nieśviadomy Biełarus M
Автор темы
5000+ сообщений
Аватара
Откуда: Słucak
Зарегистрирован: 16.04.2006

Сообщение #7 Kron » 26.07.2007, 18:08

Во всех разделах показал даже очень не плохие результаты, а вот в разделе - ПРАВЕР СЯБЕ Ў МОВЕ - всё провалил, и где они таких слов набрали, первый раз такое даже слышу.
«Человек без врагов ничего не стоит» (с)
Kron
3000+ сообщений
Аватара
Зарегистрирован: 17.12.2004

Сообщение #8 Nieśviadomy Biełarus » 14.08.2007, 15:38

Тэст на беларускасць-3. Толькі для жанчын
http://www.belradio.fm/by/205/listentous/7369/
Nas mała, nie čakajcie litaści! (c)
Nieśviadomy Biełarus M
Автор темы
5000+ сообщений
Аватара
Откуда: Słucak
Зарегистрирован: 16.04.2006


Вернуться в Потрепаться



cron