Мінская вобласць выступае за спыненне продажу пладова-ягадных він, паведаміў на прэс-канферэнцыі 13 мая старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.
«Пачнём са Слуцку, потым пойдзем па ўсёй вобласці», — сказаў Бутара, адказваючы на пытанне пра эксперымент па забароне на два месяцы продажу пладова-ягадных він у гэтым райцэнтры.
«У прынцыпе, мы будзем праводзіць працу, каб пладовых він не стала, прынамсі, у нашай вобласці, і мы гэтым сур’ёзна займаемся», — заявіў кіраўнік вобласці.
Пры гэтым ён адзначыў, што эксперымент у Слуцку — гэта рашэнне Мінаблвыканкама пры падтрымцы жыхароў раёна ( ).
http://nn.by/?c=ar&i=54334
ну всё, капец илихторату Минской области