Kraamola (power/folk metal), Кіеў

Список разделов Общие разделы Искусство

Описание: Все, что касается музыки, кино и т.д.

Сообщение #1 kraamola » 25.11.2011, 00:16

Гурт Kraamola быў заснаваны 21 ліпеня 2008 года ў тамбуры цягніка Харкаў - Кіеў. Там двое гітарыстаў Анатоль Зіневіч (экс – Тінь Сонця) і Сяргей Кондров вырашылі, што неабходна пакінуць гурт Веремій і стварыць новы калектыў. Па вяртанні дадому аб гэтай ідэі былі апавешчаныя іншыя ўдзельнікі Веремія і цалкам яе падтрымалі. Такім чынам у канцы ліпеня сфармаваўся касцяк складу: Анатоль Зіневіч – гітара, Сяргей Кондров - гітара, Кірыл Шаповаленко - бас, Аляксандр Сялюк - барабаны. Адзінай вакантнай пазіцыяй заставаўся вакал. Амаль адразу С. Кондров запрапанаваў кандыдатуру свайго таварыша і калегу па гурту Infinity dreams (зараз Logical Riddle) Сяргея Ісаева. І пасля першай жа рэпетыцыі ўсе пагадзіліся, што іншых кандыдатаў нават не варта разглядаць. Такім чынам склад стаў цалкам укамплектаваным.

Изображение

Гурт пачаў працу над уласнай праграмай і падрыхтоўкай да магчымых выступленняў. Але ўжо ў пачатку 2009 года пачалі абвастрацца праблемы з барабаншчыкам. У выніку прыйшлося растацца з Аляксандрам Сялюком, які на момант расстання паспеў вярнуцца ў шэрагі Веремій. На шчасце пошукі новага драмера не занялі шмат часу і ўжо ў лютым месца за ўдарнай устаноўкай заняў Эдуард Саркиц (на той момант ўдзельнік Inner maze, цяпер таксама ўдзельнік sympho-metal калектыву Mysterya). Kraamola з новымі сіламі і энтузіязмам узялася за працу. Аднак новыя выпрабаванні зноў чакалі гурт. У сувязі з шэрагам праблем гурту прыйшлося амаль ўвесь 2009 год працаваць напаўсілы. Нармальная праца аднавілася толькі да канца года. Першую палову 2010 года гурт працягваў адточваць уласны матэрыял для таго, каб у верасні нарэшце дэбютаваць перад публікай, а таксама да канца 2011 году прадставіць першыя запісы.

[size=5]KRAAMOLA – Kraamola (2011)[/size]

Изображение

1. Голос землі [Голас зямлі] 4:46
2. Осіння ніч [Восеньская ноч] 7:34
3. Чаклунка [Вядзьмарка] 4:42
4. Марш 3:06
5. Осіння ніч [Восеньская ноч] (скарочаная вэрсія) 5:23


Удзельнікі:
Анатоль Зіневіч - гітара
Сяргей Ісаеў - вакал
Сяргей Кондроў - гітара
Кірыл Шапаваленка - бас
Эдуард Саркіц – барабаны

Сьцягнуць з ifolder: [url="http://ifolder.ru/26725492"]Тыдыщ[/url]
Сьцягнуць з rapidshare: [url="https://rapidshare.com/files/99466578/Kraamola__EP__2011_.rar"]Тыдыдыщ[/url]
Сьцягнуць з Rutracker: [url="http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=3802409"]Тыдыдыдыщ[/url]
Оф.сайт: [url="http://www.kraamola.com"]www.kraamola.com[/url]
kraamola
Автор темы
0+ сообщений
Зарегистрирован: 24.11.2011

Metal Crowd Festival

Сообщение #2 kraamola » 16.08.2012, 12:04

25 серпня гурт Kraamola вперше зіграє у Білорусі. Виступ відбудеться в рамках фестивалю Metal Crowd Festival у місті Речіце. Початок виступу о 15.50. Будемо раді зустрітися 
Вложения
metalcrowd50.jpg
kraamola
Автор темы
0+ сообщений
Зарегистрирован: 24.11.2011


Вернуться в Искусство



cron