Беларускія студэнты атрымаюць магчымасць бясплатна вучыцца ва ўніверсітэтах Еўропы

Список разделов Общие разделы Серьёзно

Описание: Серьёзные обсуждения — строгая модерация

Сообщение #1 alelka » 29.11.2011, 10:44

Вялікая праграма фінансавання адукацыі беларусаў запускаецца пры падтрымцы Еўрасаюзу і скандынаўскіх краін. У яе рамках кожны грамадзянін Беларусі зможа атрымаць стыпендыю на навучанне ў бакалаўрыяце альбо магістратуры фактычна любога ўніверсітэта ЕС. Ініцыятары праграмы спадзяюцца, што па сканчэнні адукацыі стыпендыяты будуць вяртацца ў Беларусь і гэта зблізіць нашу краіну з Еўропай.

Праграму фінансуе Еўрасаюз, а ажыцьцяўляе «Паўночная рада» — Рада міністраў замежных справаў скандынаўскіх краін. Стыпендыя «Адкрытай Еўропы» пакрые ўвесь кошт навучання ў выбраным універсітэце. Акрамя таго, студэнту будзе выдавацца грант на падарожныя выдаткі ў памеры 800 еўра на год, а таксама 1 000 еўра штомесяц на пражыванне.

Гэтага цалкам дастаткова, каб камфортна жыць у часе навучання. Хопіць і на пакойчык, і на пракорм. Для параўнання: сярэдні заробак у Беларусі на сёння складае каля 230 еўра, або ў 4 разы менш. Таму раней магчымасць вучыцца ва ўніверсітэтах Еўропы (акрамя ЕГУ і Праграмы Каліноўскага), мела толькі моладзь з самых багатых сем’яў і дзеці карумпаванай часткі чыноўнікаў.

Права на стыпендыю будуць мець толькі грамадзяне Беларусі.

Заяўкі будуць разглядацца ад абітурыентаў усіх спецыяльнасцяў, але прыярытэт будзе нададзены праву, эканоміцы і сацыяльным навукам, бізнэс-адукацыі, біялогіі, медыцыне, інжынерыі.

Падача заяўкі на паступленне ва ўніверсітэт і на стыпендыю — два асобныя працэсы. Універсітэты прымаюць студэнтаў у залежнасці ад іх акадэмічных здольнасцяў і ведання мовы, у той час як стыпендыі будуць вылучацца на аснове матывацыі. Карацей,
малады чалавек мусіць сам дабіцца прыёму ва ўніверсітэт, а тады ўжо скандынаўскі фонд яму аплаціць навучанне і пражыццё. Гэта робіцца, каб адсячы бяздарных шукальнікаў грантаў.

Падаваць заяўку на атрыманне стыпендыі можна яшчэ да залічэння ва ўніверсітэт, але канчатковае рашэнне прымаецца пасля паступлення.
Каб атрымаць стыпендыю, трэба:

1. Абраць ад аднаго да трох універсітэтаў і праграму згодна з вашымі зацікаўленнямі. Калі вы абіраеце два ўніверсітэты, то яны павінны быць у розных краінах (калі тры, то два могуць быць у адной краіне).

2. Запоўніць анлайн форму на атрыманне стыпендыі на сайце праграмы і даслаць да 16 снежня 2011. Формы заяўкі, якія паступяць пазней за дату дэдлайну, будуць перанесеныя на наступны перыяд размеркавання стыпендый.

3. Кандыдаты, якія пройдуць папярэдні адбор, будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў Вільню. Яно мае адбыцца з 2 да 13 лютага 2012.

Інфармацыя пра ўмовы удзелу, крытэры адбору, працэдуры запаўнення і падачы заяўкі месціцца на сайце праграмы OESS.

Штуршок гэтай стыпендыяльнай праграме дала Плошча 2010 года. Гэтаксама як Плошча 2006 года дала жыццё Праграме Каліноўскага.
Еўропа шукала, якім чынам дапамагчы Свабоднай Беларусі, і прыдумала вось такі інструмент для моладзі. Ахвярнасць удзельнікаў Плошчы, якія данеслі да свету свой «крык, што жыве Беларусь», дала беларускім юнакам — незалежна ад іх палітычных поглядаў — шанец на еўрапейскую адукацыю.

Ужо сёння колькасць беларусаў, якія навучаюцца ў еўрапейскіх універсітэтах, дасягнула гістарычнага максімуму. А запуск новай праграмы дазволіць гэтую лічбу яшчэ павялічыць. Прычым беларусы будуць трапляць не толькі ў ВНУ Польшчы і Літвы, а і ў самыя якасныя ўніверсітэты Заходняй Еўропы.
Пытанне толькі, ці жыццё будзе спрыяць, каб сучасныя Скарыны вярталіся на радзіму.

Чытаць цалкам: http://nn.by/?c=ar&i=64045
Жыццё айчыне, гонар нікому
alelka M
Автор темы
100+ сообщений
Аватара
Возраст: 45
Откуда: Слуцак
Зарегистрирован: 11.02.2010

Сообщение #2 wanjo » 29.11.2011, 14:26

alelka:Чытаць цалкам: http://nn.by/?c=ar&i=64045
Ага, там же можно и обсудить все написанное скопированное и вставленное на форуме. Вот объясните уважаемый alelka, нафиг из пустого в порожнее переливать? Какой в этом высший смысл?
Когда умирает человек он этого не понимает, страдают только окружающие его люди... Когда человек тупой, происходит тоже самое!
wanjo M
2000+ сообщений
Аватара
Возраст: 46
Зарегистрирован: 12.01.2010

Сообщение #3 sep » 29.11.2011, 14:43

таких программ миллион... что к чему,не пойму
sep M
1000+ сообщений
Возраст: 36
Зарегистрирован: 06.08.2005

Сообщение #4 alelka » 29.11.2011, 15:20

wanjo:Ага, там же можно и обсудить все написанное скопированное и вставленное на форуме. Вот объясните уважаемый alelka, нафиг из пустого в порожнее переливать? Какой в этом высший смысл?
:hi: Сэнс Вано у тым што вы акрамя БТ ничога ня бачыце. А тут такое!!! :eek:
Навіна згадзіцеся не звычайная. Калі добра разабрацца то па гэтай праграме кожны БЕЛАРУС бесплатна зможа вучацца Ў
любым універсітэце еўропы. Яшчэ і стыпендыю атрымліваць 1000 еўра штомесяц.
Я разумею што вас гэта раз'юшвае. Але я напрыклад не бачу нічога дрэннага каб навіной падзяліцца на форуме са Слуцакамі ды разам абмеркаваць.
Жыццё айчыне, гонар нікому
alelka M
Автор темы
100+ сообщений
Аватара
Возраст: 45
Откуда: Слуцак
Зарегистрирован: 11.02.2010

Сообщение #5 sep » 29.11.2011, 15:57

alelka:Навіна згадзіцеся не звычайная. Калі добра разабрацца то па гэтай праграме кожны БЕЛАРУС бесплатна зможа вучацца Ўлюбым універсітэце еўропы. Яшчэ і стыпендыю атрымліваць 1000 еўра штомесяц.
вы не поверите,но каждый белорус мог бесплатно учится за границей и 5 лет назад причем в любом вузе Европы,было бы желание
sep M
1000+ сообщений
Возраст: 36
Зарегистрирован: 06.08.2005

Сообщение #6 wanjo » 29.11.2011, 16:10

alelka:Сэнс Вано у тым што вы акрамя БТ ничога ня бачыце.
Жена говорит - "Ты кроме танков своих ничего не видишь", alelka, говорит, я только БТ смотрю. Кому верить?
alelka: А тут такое!!!
sep:таких программ миллион... что к чему,не пойму
И я о том-же. Талантливому человеку стипендию любой ВУЗ в любой стране мира даст. Куча моих товарищей с забугорными дипломами, куча с нашими за бугром. Что к чему?
alelka:Калі добра разабрацца то па гэтай праграме кожны БЕЛАРУС бесплатна зможа вучацца Ўлюбым універсітэце еўропы.
Щас, кожны. Прям наших ПТУшников там все ждут, что бы стипендии им раздавать.
alelka:Але я напрыклад не бачу нічога дрэннага каб навіной падзяліцца на форуме са Слуцакамі ды разам абмеркаваць.
Может я не понимаю чего, но брать новость с сайта, где она обсуждается на форуме, втыкать ее для обсуждения в другой форум, что бы поделиться с форумчанами обсуждениями других форумчан? По моему глуповато как-то.
Когда умирает человек он этого не понимает, страдают только окружающие его люди... Когда человек тупой, происходит тоже самое!
wanjo M
2000+ сообщений
Аватара
Возраст: 46
Зарегистрирован: 12.01.2010

Сообщение #7 alelka » 29.11.2011, 16:11

Добавлено спустя 2 минуты 4 секунды:
sep:вы не поверите,но каждый белорус мог бесплатно учится за границей и 5 лет назад причем в любом вузе Европы,было бы желание

бесплатна так, а яшчэ 12800 еўра на год ці давалі?
Жыццё айчыне, гонар нікому
alelka M
Автор темы
100+ сообщений
Аватара
Возраст: 45
Откуда: Слуцак
Зарегистрирован: 11.02.2010

Сообщение #8 wanjo » 29.11.2011, 16:14

sep:ы не поверите,но каждый белорус мог бесплатно учится за границей и 5 лет назад
И мог и может. Ни кто не мешает. Есть конечно список невыездных, но он небольшой :biggrin:
alelka:бесплатна так, а яшчэ 12800 еўра на год ці давалі?
:biggrin: Бывало и больше, бывало и меньше. Это средненькая стипендия. Есть гранты и по круче. Но там 7 пядей во лбу надо иметь, а не вмятину от шапки.
Когда умирает человек он этого не понимает, страдают только окружающие его люди... Когда человек тупой, происходит тоже самое!
wanjo M
2000+ сообщений
Аватара
Возраст: 46
Зарегистрирован: 12.01.2010

Сообщение #9 alelka » 29.11.2011, 16:15

wanjo: Бывало и больше, бывало и меньше. Это средненькая стипендия. Есть гранты и по круче. Но там 7 пядей во лбу надо иметь, а не вмятину от шапки.
Чытайце уважліва кожнаму хто здолеў здаць іспыты.
Жыццё айчыне, гонар нікому
alelka M
Автор темы
100+ сообщений
Аватара
Возраст: 45
Откуда: Слуцак
Зарегистрирован: 11.02.2010

Сообщение #10 wanjo » 29.11.2011, 16:21

alelka:Чытайце уважліва кожнаму хто здолеў здаць іспыты.
:biggrin: Тогда вообще не пойму где новость? ГДЕ НОВОСТЬ? ЧТО ОБСУЖДАТЬ?
Когда умирает человек он этого не понимает, страдают только окружающие его люди... Когда человек тупой, происходит тоже самое!
wanjo M
2000+ сообщений
Аватара
Возраст: 46
Зарегистрирован: 12.01.2010

Сообщение #11 alelka » 29.11.2011, 16:25

wanjo: Тогда вообще не пойму где новость? ГДЕ НОВОСТЬ? ЧТО ОБСУЖДАТЬ?
самадур :help: самадур :help: самадур :help: самадур :help: самадур :help: самадур :help: самадур :help: самадур
Жыццё айчыне, гонар нікому
alelka M
Автор темы
100+ сообщений
Аватара
Возраст: 45
Откуда: Слуцак
Зарегистрирован: 11.02.2010

Сообщение #12 sep » 29.11.2011, 16:34

ох уж эти сявядомые....
sep M
1000+ сообщений
Возраст: 36
Зарегистрирован: 06.08.2005

Сообщение #13 wanjo » 29.11.2011, 20:10

alelka:самадур
Я понять теперь не могу кто из нас только БТ смотрит :smile:
Когда умирает человек он этого не понимает, страдают только окружающие его люди... Когда человек тупой, происходит тоже самое!
wanjo M
2000+ сообщений
Аватара
Возраст: 46
Зарегистрирован: 12.01.2010


Вернуться в Серьёзно



cron