Учора трапіўся даволі прагрэсіўны кіроўца маршруткі, замест складанкі "Новы шафёрскі хіт 29 2010 трілленіум эдішн зэ бэст", ён уключыў кампіляцыю клясычных рок-н-рольных тэмаў, накштал "гоў, Джонні, гоў", "лэтс твіст эгэйн" і г.н. Давялося мне наматаць свае слухаўкі на плэер і пакласьці сваё неданошанае тэхна ў кішэню...
Не аматар гэтай жыцьцясьцьвярджальнай амерыканшчыны, але настрой ад паездкі быў значна лепшы за той, калі дарога падаецца ляціць у самое Пекла зь песьнямі пра зэкаўскую долю.