История

Список разделов Общие разделы Потрепаться

Описание: Обсуждаем то, обсуждаем сё ;)

Слуцкі Збройны Чын

Сообщение #26 alelka » 22.01.2011, 23:48

Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух можыць служыць прыкладам нескаронасці. На працягу стагоддзяў, адразу пасля захопу нашай Бацькаўшчыны расійскімі акупацыйнымі войскамі ў 1772 годзе, наш народ падымаў паўстанні за атрыманне незалежнасць. Адно з такіх паўстанняў адбылося супраць бальшавікоў на Случчыне ў 1920 годзе.

Добавлено спустя 2 минуты 28 секунд:
Восенню 1920 года, у час вайны Польшчы і Савецкай Расіі, ваюючыя бакі падпісалі замірэнне, дэмаркацыйная лінія і нейтральная зона прайшлі праз Случчыну. Бальшавікі як і ў час вайны з немцамі, заключаючы мірныя дагаворы і перамірі, з лёгкасцю аддавалі беларускія землі праціўніку.

Свядомыя патрыятычныя сілы на Случчыне, зразумела былі незадаволены такой сітуацыяй. Таму, 14 лістапада 1920 года яны склікалі Першы Беларускі з’езд Случчыны, каб вырашыць што рабіць у такім становішчы. З’езд абраў часовы ўрад – Беларускую Раду Случчыны. У яе склад уваходзіла 17 сяброў: Уладзімір Пракулевіч (старшыня), Пётр Бабарэка, Арсен Паўлюкевіч, Рабы, Васіль Русак і іншыя.

З’езд даверыў Радзе Случчыны цывільную ўладу ў павеце і даручыў арганізацыю беларускага нацыянальнага войска. Была аб’яўлена мабілізацыя сярод насельніцтва Слуцкага павета – Цімкавічаў, Капыля, Семежава, Грозава і іх ваколіцаў.

Пры падтрымцы сялянства і гараджан Рада за тры дні сфарміравала з добраахвотнікаў 1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў складзе двух палкоў: 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага. Камандзірам брыгады быў прызначаны капітан Анцыповіч, камандзірам 1-га палка – капітан Чайка, 2-га палка – капітан Семянюк.
24 лістапада 1920 года польскія войскі пакінулі Слуцк, а Чырвоная Армія яшчэ не прыйшла. Улада ў горадзе і павеце належыць Радзе і яе адміністрацыі. Пры набліжэнні бальшавіцкіх войскаў Рада аддала загад сваім узброеным сілам і міліцыі адыйсці на захад. Там, у нейтральнай зоне, у мястэчку Семежава знаходзіліся Рада Случчыны і штаб 1-й Слуцкай брыгады. Было прынята рашэнне пачаць баявыя дзеянні супраць Чырвонай Арміі, з мэтай не дапусціць акупацыі Случчыны.

Паўстанне пачалося 27 лістапада 1920 года. Баі вяліся на участках 1-га Слуцкага палка і 2-га Грозаўскага палка – ад Копыля да Вызны. Зразумела што два Слуцкія палкі і міліцыя не маглі супрацьстаяць вялізнай Чырвонай Арміі. Камандванне 16-й арміі савецкіх войскаў вырашыла ачысціць нейтральную зону ад паўстанцаў. Польскія ўлады далі дазвол на ўваход 4 снежня савецкіх войскаў ў нейтральную зону на 3 дні, выказаўшы гэтым сваё адмоўнае стаўленне да паўстанцаў. Аднак карная аперацыя дала мізэрныя вынікі. Камандванне Слуцкай брыгады, карыстаючыся падтрымкай насельніцтва, вывела асноўныя сілы з-пад удару савецкіх войскаў.
Пасля прыбыцця значных падмацаванняў і новага наступку савецкіх войскаў, Рада Случчыны прыняла рашэнне з баямі адыходзіць да ракі Лань – мяжы з Польшчай.
Перад самым адыходам за раку 1-шы Слуцкі полк за ўдзел у жорсткіх баях атрымаў ад Рады палкавы сцяг залацістага колеру.
28 снжня 1920 года Рада Случчыны разам з войскам 1-й Слуцкай брыгады перайшла раку Лань. Жаўнеры і афіцэры Слуцкай брыгады былі раззброены польскімі вайскоўцамі і інтэрвірваны ў лагер. Вызваленыя яны былі толькі ў траўні 1921 года.

Рада пераехала ў Баранавічы, дзе 20 студзеня 1921 года частка сяброў Рады прызнала сваім кіраўніком генерала Булак-Булаховіча.
Захаваўся пратакол паседжання Рады Случчыны ад 30 студзеня 1921 года, на якім прысутнічалі 9 сяброў Рады. На гэтым, апошнім паседжанні Беларуская Рада Случчыны абвясціла, што лічыць адзіным правамоцным урадам Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай яшчэ ў 1918 годзе, урад на чале з Вацлавам Ластоўскім. Гэта было апошнее паседжанне Беларускай Рады Случчыны і яна спыніла сваю дзейнасць.

Так скончылася яшчэ адна спроба стварыць незалежную беларускую дзяржаву, абараніць інтарэсы беларускага народа.
Дзень 27 Лістапада стаўся Днём Герояў і адным са святочных дзён гісторыі беларускага народа.
Вложения
getImage.jpeg
Жыццё айчыне, гонар нікому
alelka M
100+ сообщений
Аватара
Возраст: 45
Откуда: Слуцак
Зарегистрирован: 11.02.2010

Сообщение #27 alelka » 11.03.2011, 00:34

http://www.youtube.com/watch?v=V4B4Vi402PE
Слуцкі збройны чын 1920

Добавлено спустя 1 минуту 5 секунд:
“Героям Слуцкага збройнага чыну”

Палякі тут, а тут – бальшавікі.
І горад Слуцк – у паласе нейтральнай.
А па-над гэтай паласой лунае:
Быць Беларусі вольнай на вякі!..
І ў бой ідуць яны за родны край,
За ўласныя дзядзінцы ды гасцінцы,
За тое, каб народ увесь чужынцы
Не зацягнулі ў пралетарскі рай.
Жыццё айчыне, гонар нікому
alelka M
100+ сообщений
Аватара
Возраст: 45
Откуда: Слуцак
Зарегистрирован: 11.02.2010

Пред.

Вернуться в Потрепаться



cron