Не судите строго
БеларусьМой родны кут, мая Радзіма Беларусь,
Табе адной сярод усіх я прыкланяюсь.
Тваёю прыгажосцю ганарусь,
Душой і сэрцам да цябе я дакранаюсь.
Твае вялікія прыгожыя палеткі,
Якія пахнуть скошанай травой,
Духмяны водар беларускай кветкі -
Усё гэта моцна цяне за сабой.
Зімою ўсё заснежана, усё бела,
Стаяць у снезе дрэвы і кусты.
Маланка ў гэтым краі не грымела,
Вясёлкі толькі бачны тут масты.
А той вялікі лес, што цягнецца далёка,
Нясе успаміны ў душу маю:
Як у дзяцінстве пазіраю на аблокі
І, захапляючыся, успамінаю я радзімачку сваю.
У памяці маёй бацькі ўсплываюць,
Якія мне далі каханне да цябе.
Таго, хто здраднік, - Богі пакараюць,
Таго, хто ў добры лёс Радзімы верыць, - да сябе.
Краіна патрыётаў адчувае
І адчувае добра здраднікаў сваіх.
Каб ўсе уехалі, Радзіме хто не спачувае,
Застаўся б на зямлі адзін з траіх.
А хіба ж так вучылі продкі нас кахаці?
А хіба ж так жыццё жадалі мы пражыць?
Няўжо жаданні былі толькі аб вялікай хаце?
Няўжо сярод багаццяў прагнулі мы быць?
Краіна - вось для нас што хата і багацце,
Яна для нас ўсё лепшае нясе.
І толькі ў ей мы зможам жыць у шчасці,
Калі ў падтрымцы будзем жыць усе!