Сегодня нарвался на очень занимательную статью: "Брыгаднікі"
http://nn.by/index.php?c=ar&i=8116Процитирую несколько абзацев из неё, которые на мой взгляд, кроме того, что соответствуют теме "Сплетни", так ещё и позволяют понять истинное лицо некоторых форумчан и мотивы их поведения на форуме.
Короче, Ируше и другим "бригадникам" посвящается:
"...Акурат чатыры чатыры гады таму на сайце
http://www.vestnik.com ( а пасьля на іншых) зьявілася цэлае дасьледаваньне, прысьвечанае гэтай зьяве, пад назвай «Віртуальнае вока старэйшага брата». Яго аўтары – журналістка, былая карэспандэнтка Бі-Бі-Сі Ганна Палянская, гісторык, супрацоўнік вядомага часопісу «Гласность» Андрэй Крываў і праграміст-аналітык Іван Ламко. Усе яны цяпер жывуць за межамі Расеі. Няма магчымасьці дый патрэбы цытаваць згаданую работу падрабязна. Але некаторыя характарыстыкі аўтараў датычна брыгаднікаў прывесьці варта:
«Ахоўна-агрэсіўная, таталітарная ідэалёгія, якую прапагандуюць гэтыя людзі, тут зусім не галоўная прыкмета. Некаторыя сябры гэтай групы стараюцца выглядаць нават адносна лібэральна. Але, акрамя звычайнай «дзяржаўніцкай» ідэялёгіі (а таксама ксэнафобіі, антыамэрыканізму, антысэмітызму і нецярпімасьці да іншадумства), гэтыя людзі вылучаюцца жорсткай устаноўкай, групавой карпарацыйнай маральлю, агульнай інфармацыйнай базай, дакладнымі нормамі паводзінаў, спэцыфічнымі мэтадамі палемікі і «работы з аб’ектам». У гэтай групы існуюць агульныя для ўсіх форумаў прынцыпы апрацоўкі масавае сьвядомасьці, зьвязаныя перш за ўсё з мэтанакіраванай маной, паклёпам і дэзінфармацыяй.
…У якасьці доказаў сваіх лёзунгаў і тэорыяў яны прыводзяць адвольныя трактоўкі фактаў і падзеяў, часта абсалютна лжывыя, прымушаючы сваіх праціўнікаў шукаць спасылкі-абвяржэньні... Мэтад зручны і эфэктыўны, ён адцягвае ўвагу апанэнтаў ад вострых і непрыемных для ўлады дыскусіяў. Улюбёны прыём палемікі сяброў «брыгады» – цытаваньне афіцыйнай і паўафіцыйнай прапаганды".
... Можна па-рознаму ставіцца да прыведзеных высноваў. Можна лічыць гэтай формай параноі ці проста ненавуковымі выдумкамі. У расейскім ЖЖ, прынамсі, пераважна так аб іх і адгукаюцца. Аднак, варта пачытаць некаторыя форумы на палітычныя тэмы ў Белнэце – на тут.бай, напрыклад, каб пераканацца, што згаданыя вышэй пэрсанажы існуюць у сапраўднасьці. Дарэчы, яны гэтаксама кепска (ці яшчэ горш) валодаюць беларускай мовай, асабліва клясычным правапісам. Дый узровень іхнай абазнанасьці ў гісторыі Беларусі часьцей за ўсё выдае іх з галавой.
...Вяртаючыся да тэмы «брыгаднікаў», трэба заўважыць, што калі нават удаецца іх распазнаць у інэце, іхная дзейнасьць не становіцца ад гэтага меней шкоднай. Справа ня ў тым, што ім удаецца навязаць свой пункт гледжаньня іншым, абараніць вышэйшую ўладу, паказаць пралікі апазыцыі. Гэтага якраз не ўдаецца. Але сам стыль – хамскі, нястрымана-агрэсыўны, правакатыўны становіцца звыклым і прымальным. У тым ліку, у інтэрнэце.
Не пачуць свайго апанэнта, не паспрабаваць зразумець, што ён кажа, але пастарацца прынізіць яго, зрабіць так, каб «мала не падалося». У самых разумных галовах пасяляецца бальшавіцкая разруха. Зайздрасьць, непрымірымасьць і нянавісьць, як інфэкцыйная хваробы, перадаюцца вэрбальным шляхам. Горш гэтага можа быць толькі любоў да сябе – адзінага і непаўторнага носьбіта ісьціны..."