У гэтым годзе Слуцкі райвыканкам дазволіў правядзеньне ў Слуцку мітынгу, прысьвечанага ўшанаваньню памяці герояў, удзельнікаў Слуцкага паўстаньня 1920 г. (Слуцкага збройнага чыну). Мітынг адбудзецца на гарадзкім стадыёне 28-га лістапада а 14.00. У мерапрыемстве прымуць удзел старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня руху салідарнасьці "Разам" Вячэслаў Сіўчык, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, бард Зьміцер Бартосік і інш.
*Слуцкае паўстаньне (ці Слуцкі збройны чын) — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку і Капыля ў лістападзе і сьнежні 1920 г. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя адзьдзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў наступаўшым савецкім войскам.
ps. Дамовы зь міліцыяй, лякарняй і ЖКГ ужо заключаныя.