dzmitry_li » 08.09.2005, 11:51
Kron, а менавіта на цябе ў першую чаргу падумаў =) і хаця з Светкай я мала размаўляю, прывітаньне перадаў...
і нік Typhoon так сама знаёмы... мой та нік не зблытаеш - забью таго хто прысвоіць!
а цяпер я распявяду пра 2 (уключаючы і 3) пункт Kron'а (таму што ў сабе так сама думаю як зрабіць, у будучым), тэлефонны даведнік не трэба убудоўваць у карту!
Было б добра рэалізаваць як асобны плагін. экспартуемыя функцыі дазволяць ўсё зрабіць, заадное магчыма прадугледзіць яшчэ нешта падключыць! (у мяне ідэя ёсць да карты мінска, жаль што яны не адкрылі фармалт плагінаў)
Плюс магчымасць асобнай рэгістрацыя - карта вольная, даведнік плятны!...
Адная праблема - перадача параметраў, я не люблю структураваныя дадзеныя, таму ўсё раблю на xml, вельмі ўдобна, асабліва новыя палі дадаваць, старыя знішчаць - праграму змяніў а плагінам пофіг!
яшчэ пункт - земные каардынаты (СШ і ВД) - прывязка да GPS, хацяб частковая...
PS: каму цяжка разумець маю каверканую беларускую мову, магу пісаць па-руску, але так-сама каверкана...
PPS: прыемна што ў вас хаця бы людзі адгукнуліся карту рабіць, а ўжо два гады адзін (праграмер) і адзін дапамочнік (па напаўненьню)
PPPS: а вы так сама гаварыце што робіце, можа і я такое сабе зраблю...
PPPPS: КСТАЦІ! калі зліць маю карту і глянуць дапамогу, можна пабачыць
08.09.2003 v0.00
Першая альфа новага рухавіка
Нажаль не захавалася
два гады майго праекта, і ніхто не павіншуе :(
ну а раз за два гады дайшоў да v0.49, то думаю праз два гады будзе версія v1.00, а можа нават і v0.100