Драсюс Кядзіс: роспач і кроў

Список разделов Общие разделы Серьёзно

Описание: Серьёзные обсуждения — строгая модерация

Сообщение #1 Nieśviadomy Biełarus » 14.10.2009, 16:55

У мінулы панядзелак у Коўне быў забіты акруговы судзьдзя і 30‑гадовая жанчына. Падазраваны ў гэтых забойствах Драсюс Кядзіс за тыдзень стаў народным героем.

Абвешчаны ў міжнародны росшук 37‑гадовы Драсюс Кядзіс дагэтуль ня знойдзены. Літоўскія праваахоўныя органы ў гэтых пошуках ня маюць амаль ніякай падтрымкі грамадзкасьці, у вулічных апытаньнях людзі адказваюць: калі б я пабачыў Кядзіса — ня «здаў» бы яго паліцыі. Чаму?

Адзін супраць сістэмы

Пачаткі гэтай гісторыі сягаюць мінулай позьняй восені. 29 лістапада Д.Кядзіс зьвярнуўся ў паліцыю з заявай аб сэксуальных злоўжываньнях у дачыненьні да ягонай 4‑гадовай дачкі з боку трох асобаў — судзьдзі Ковенскага акруговага суду Ёнаса Фурманавічуса, палітыка і бізнэсоўца Андруса Усаса і яшчэ аднаго неназванага.

Апрача таго, Д.Кядзіс зьвінаваціў у саўдзеле са згаданымі асобамі сваю былую сужыцельку, маці дзяўчынкі — Лаймуце Станкунайце, зь якой ён судзіўся за права апекі над дачкой. Паводле Кядзіса, тая за грошы здавала дзяўчынку ў «арэнду» пэдафілам. У гэтым ёй дапамагала яе сястра Віялета Нарушэвічэне, якая, паводле Кядзіса, прадастаўляла для падобных «забаваў» і сваю 8‑гадовую дачку.

Роспач

Шлі месяцы, справа зь месца не краналася. Страціўшы надзеі і цярпеньне, зьнявераны бацька ахвяры, парушаючы ўсе юрыдычныя правілы, зьняў паказаньні дачкі на відэастужку, дзе яна падрабязна пераказвае, што рабілі зь ёй дарослыя «дзядзі». Каля 200 лістоў з далучаным DVD‑дыскам былі разасланыя дэпутатам Сойму, эўрапарлямэнтарам, усім палітычным партыям, сродкам масавай інфармацыі, розным урадоўцам.

Тады ў паветры запахла скандалам. Абвінавачаныя заявілі, што ня маюць уяўленьне, пра што гаворка. А.Усас заявіў, што абвінавачаньні Кядзіса — спроба адпомсьціць яму за дапамогу, якую ён аказаў Л.Станкунайце ў справе апекі над дачкой. Тым часам у грамадзтве пачала разгортвацца дыскусія пра пэдафілію і пра «непадсуднасьць» некаторых колаў грамадзтва.

Яшчэ ад ліпеня Драсюс Кядзіс, страціўшы надзею на ўвішнасьць сьледчых, пачаў пісаць афіцыйныя лісты «народнаму прэзыдэнту» Далі Грыбаўскайце, аднак не дамогся ніякага выніку апрача асьцярожнага адказу, што прэзыдэнт ня мае паўнамоцтваў умешвацца ў дзеяньні праваахоўных органаў. Усяго афіцыйных зваротаў было сем. Апошні зь іх быў высланы 5 кастрычніка. У гэты дзень у справе адбыўся новы паварот.

Кроў на ковенскім бруку

5 кастрычніка ў 8.30 у цэнтры Коўна быў застрэлены адзін з тых трох, каго Д.Кядзіс вінаваціў у пэдафіліі — судзьдзя Ёнас Фурманавічус. Яшчэ праз пару гадзінаў паліцыя знаходзіць цела застрэленай Віялеты Нарушэвічэне, побач зь ім — зарэгістраваны на імя Кядзіса пісталет «Бэрэта». Мікрааўтобус, на якім двое чалавек пад’ехалі раніцай да судзьдзі — страляў кіроўца — быў знойдзены пазьней у той самы дзень. Драсюс Кядзіс прапаў бязь сьледу. У яго ў руках застаецца яшчэ адна адзінка афіцыйна зарэгістраванай на яго імя зброі — вінтоўка «Вінчэстэр».

На мінулым тыдні каля офісу, дзе працуе яшчэ адзін названы Кядзісом удзельнік справы — Андрус Усас — знойдзены жалобны вянок са сьвечкамі — недвухсэнсоўнае папярэджаньне аб няўхільным пакараньні. Сам Усас тым часам пакінуў сваю Партыю грамадзянскай дэмакратыі, дзе ён быў сябрам прэзыдыюму, і хаваецца ў невядомым месцы.

Наўздагон падзеям

Пошукі Драсюса Кядзіса дагэтуль застаюцца бясплённымі. За гэты час у літоўскім грамадзтве адбыліся працэсы, якія, магчыма, будуць мець далёкасяжныя наступствы. Прамаўчаўшы цэлы тыдзень, прэзыдэнт Д.Грыбаўскайце нарэшце «пашырыўшы» свае паўнамоцтвы і дала «разгон» генэральнаму пракурору Альгімантасу Валанцінасу — як найхутчэй ва ўсім разазбрацца.

Літоўскі Сойм узяўся правесьці ў гэтай справе адмысловае парлямэнцкае расьсьледаваньне.

У Коўні і Вільні пракацілася хваля пратэстаў супраць пэдафілаў і тых, хто іх «крышуе», дэманстрацыі падтрымкі і салідарнасьці з бацькам. У сацыяльнай сетцы Facebook разгарнулася небывалых памераў кампанія з прапановай самому Кядзісу балятавацца на наступных выбарах на пасаду прэзыдэнта Літвы.

Злачынца ці герой

Усе камэнтатары аднагалосна адзначаюць нараджэньне новага нацыянальнага героя, новага Тадаса Блінды, Робіна Гуда, народнага заступніка за праўду і справядлівасьць, які паўстаў супраць шматгаловай пачвары — скарумпаванай і некампэтэнтнай дзяржаўнай улады, праваахоўных інстытуцыяў, дэпутатаў, урадоўцаў, палітыкаў. Галасы тых, хто папераджае аб небясьпецы ўсенароднай падтрымкі мэтадаў самасуду або наагул сумняваецца ў адназначнай яснасьці справы, патанаюць у буры народнага гневу.

У гэтай сытуацыі літоўскае правасудзьдзе можа атрымацца ў вельмі складанай сытуацыі. Ну, магчыма, падазраванага ў забойстве прыхільніка самасуду так і ня ўдасца знайсьці. А што калі ўдасца? Як захаваць свой твар і не ўзьняць супраць сябе трохмільённы народ?
http://nn.by/index.php?c=ar&i=30493

Кто что думает по поводу этой истории?
Вложения
ciadzis_1_091013.jpg
З прысьвечанай Кядзісу старонкі ў сетцы Facebook:
«За сьлёзы дзіцяці яны заплацілі сваёй крывёй
ciadzis_1_091013.jpg (19.08 КБ) Просмотров: 791
Nas mała, nie čakajcie litaści! (c)
Nieśviadomy Biełarus M
Автор темы
5000+ сообщений
Аватара
Откуда: Słucak
Зарегистрирован: 16.04.2006

Сообщение #2 Nastenya » 16.10.2009, 09:48

Да.... Ситуация, конечно, неоднозначная... Да и судить, в принципе, не Кядиса, не трёх "педофилов" мы не можем... Так всегда бывает: кто не угоден государству, угоден народу...
Что я думаю по поводу этой истории? Конечно же Робин Гудом, я его назвать не могу, но в вопросе быстрого решения проблемы он прав, правда, не таким способом. Он же не Бог, чтобы лишать жизни других! Мне кажется, что убийство - не выход из ситуации...
Хотя никто не может из нас осудить его поступок, ведь никто не был на его месте.
Таких историй масса, я имею в виду о "компетентности" правосудия...Да, млин... Не знаю, как бы поступила на его месте... :think:
Лучше всего люди разбираются в том, чего у них нет...
Nastenya F
500+ сообщений
Аватара
Возраст: 42
Откуда: Слуцк
Зарегистрирован: 17.07.2009


Вернуться в Серьёзно



cron